Трэцяга мая мы святкавалі дзень імянін нашага Арцыпастыра кс. бп. Аляксандра Кашкевіча. З гэтай нагоды ў Касцёле Катэдральным у Гродне адбылася ўрачыстая св. Імша а гадзіне 19.00. Падчас якой усе дзякавалі Богу за дар так адданага пастыра нашага касцёла.
Таксама ў гэты дзень свае імяніны святкаваў кс. Аляксандр Сасноўскі, пракуратар нашай Семінарыі.
З нагоды гэтага свята віншуем нашых імяніннікаў і жадаем ім многа ласк Божых і апекі Маці Божай, каб далей з такім жа адданнем працавалі для развіцця Каталіцкага Касцёла ў нашай Дыяцэзіі і на Беларусі.
Другога мая ўрачыста ўспаміналі гадавіну беатыфікацыі бл. Цэліны Бажэнцкай ў парафіі п.н. Найсвяцейшага сэрца Пана Езуса і св. Ясафата ў Заневічах.
У 11.30 – была св. Імша, пад час якой была асвечана каплічка пабудавана на чэсць благаслаўлёнай, якая знаходзіцца на месцы былой маёмасці Бажэнцкіх ў Обрэмшчызне. Пасля св. Імшы каля каплічкі сімвалічна было пасажана пяць дубоў.
14.00 - Быў абед ля касцёла ў Заневічах.
15.00 – Малітва за продкаў на прыкасцёльных могілках у Заневічах.
15.30 – Урачыстае пасяджэнне, прысвечанае ўшанаванню памяці бл. Ц. Бажэнцкай (сёстры-змёртвыхпаўстанкі).
17.30 – Вечар ля Свіслачы (спевы, успаміны).
С вечера субботы 5 апреля до вечера воскресенья 6 апреля клерики ВДС переживали день молитв, который проводил духовный отец семинарии кс. Андрей Радевич. Темой дня молитв была: “Посмотрите, братья на ваше призвание” (1 Кор 1, 26).
Страница 134 из 145