26 чэрвеня 2008 г. у семінарыі урачыста абыходзілі заканчэнне навучальнага года 2007/2008. Клірыкі нашай семінарыі паехалі на свае парафіі каб адпачыць і ў наступным навучальным годзе з новымі сіламі разпачаць навуку.
Падчас летніх канікул клірыкі праходзілі практыкі на парафіях, у дзіцячых лагерах нашай дыяцэзіі і за яе межамі. А таксама бралі ўдзел у розных паломніцтвах і рухах рэлігійных.
21 чэрвеня 2008 г. у 11.00 у Гродзенскай Катэдральнай Базыліцы Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Бэнэдыкта XVI кардынал Тарчызіо Бэртонэ цэлебраваў св. Імшу разам з цэлым эпіскапатам Беларусі. Пасля св. Імшы быў абед у семінарыйнай сталовай, а пасля абеда кардынал сустрэўся з клірыкамі ў зале Яна Паўла ІІ.
Страница 132 из 145