Галоўная

Прысяга дыяканаў

  Сёння 15 лістапада ў семінарыйнай капліцы, падчас урачыстых нешпараў два дыяканы: дк. Віктар Гваздоўскі і дк. Віталій Внароўскі, склалі на рукі кс.бп. Аляксандра Кашкевіча прысягу вернасці і паслухмянасці Касцёлу Хрыстоваму і Вызнане Веры перад прыняццем святарскіх пасведчаняў, якія адбудуцца заўтра 16.11.2008, а 12 гадзіне ў Гродзенскай катэдры ва ўрачыстасць Маці Божай Міласэрнасці.  

 

Усіх сардэчна запрашаем на гэтую ўрачыстасць

   

Урачыста інаугурацыя году студэнцкага 2008/2009 у ВСД у Гродна

     Сёння, 11 кастрычніка 2008 года, мы перажылі цудоўны дзень у семінарыі — урачыстую інаугурацыю новага 2008/2009 студэнцкага года, XIX у гісторыі семінарыі.

фота

Подробнее...

   

Рэкалекцыі на пачатак новага навучальнага годa 2008/2009

 

З 29.09 па 02.10.2008г. у семінарыі праходзлі рэкалекцыі на пачатак новага навучальнага года 2008/2009. рэкалекцыі праводзіў а. Юзаф Макарчык OFMCon Тэмай было: “Бог пакліквае”.

А. Юзаф праводзіў рэкалекцыі апіраючыся на жыццё св. Паўла Апостала. Падчас канферэнцый мы разважалі жыццё Апостала перад навяртаннем, само навяртанне і яго дзейнасць пасля навяртання.

За гэтыя рэкалекцыі мы вельмі ўдзячныя айцу рэкалекцыяністу, таму што на прыкладзе св. Паўла а. Юзаф яшчэ болей прыблізіў нам, чым ёсць пакліканне на  службу Богу і людзям.
   

25 гадавіна святарства а. Андрэй Шчупала

У верасні наш прафесар і мнагадовы спавяднік а. Андрэй Шчупал святкаваў у парафіі Новая Руда сваю 25 гадавіну святарства. На Ўрачыстасць было запрошана шмат гасцей і таксама былі прадстаўнікі семінарыі.

У нашай капліцы, 10 кастрычніка, і мы дзякавалі Богу за паслугу шаноўнага юбілята. Гамілію падчас св. Імшы выгласіў а. Андрэй Радзевіч. Няхай Бог благаславіць яму на сваём шляху і шчодра адорвае патрэбнымі ласкамі.
   

Беатыфікацыя кс. Міхала Сапоцька

     28 верасня клірыкі нашай семінарыі і вернікі Гродзенскай Дыяцэзіі бралі удзел у ўрачыстай беатыфікацыі слугі Божага кс. Міхала Сапоцька у  Беластоку. Св. Імшу цэлебраваў кс. Абп. Анджело Аматто.

Фота

   

Страница 130 из 145

Выпадковае фота