19.11.2014
Вялебны Ксёндз Пробашч!
Ксёндз(ы) Вікарый(і), дарагія сёстры законныя!
Умілаваныя ў Хрысце браты і сёстры!
Сёння ў каталіцкім касцёле мы перажываем урачыстасць Езуса Хрыста Валадара Сусвету, якая ў нашай дыяцэзіі з’яўляецца семінарыйнай нядзеляй.Ксяндзы Прафесары і клерыкі семінарыі выязджаюць у парафіі нашай дыяцэзіі, каб асабіста сустрэцца з Вамі, падзякаваць за вашы малітвы і ахвяраванні, а таксама разам перажыць урачыстасць. Як і ў канцы Года Панскага, так і на сённяшняй урачыстасці – у канцы літургічнага года –спынімся на нашым жыцці, над зменамі, што ў ім адбыліся, падвядзём пэўныя вынікі, паглядзім на мінулае і паспрабуем зазірнуць у будучае.
10.12.2019
Кл. Яўген Абрамаў, алюмн ІV курса Гродзенскай ВДС
Паходзіць з парафіі Святой Сям’і ў Лідзе
19.11.2014
Раніцай 14 лістапада група семінарыстаў з Вышэйшай духоўнай семінарыі вырушыла ў Вільню, каб пакланіцца і падзякаваць за ўсе атрыманыя ласкі Апякунцы нашай дыяцэзіі – Маці Божай Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, каб ушанаваць вобраз Той, якая збірае ў гэтым святым месцы тысячы паломнікаў з розных краін свету, каб выслухаць прагненні іх сэрцаў.
10.12.2019
8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, супольнасць вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адзначыла сваё патранальнае свята. У дэкрэце аб заснаванні духоўнай семінарыі ў Гродне, тагачасны біскуп для католікаў на Беларусі Тадэвуш Кандрусевіч даручыў семінарыю апецы Найсвяцейшай Панне Марыі Беззаганна зачатай, св. Міхалу Арханёлу і св. Юдзе Тадэвушу. Найсвяцейшая Панна Марыя была абрана галоўнай заступніцай гродзенскай Alma Mater.
15.11.2014
8 лістапада ў катэдральным касцёле ў Гродна адбыліся святарскія пасвячэнні пяці выпускнікоў Вышэйшай духоўнай семінарыі. Падчас пасвячэнняў прэзбітэрату кандыдаты выразілі перад бікупам сваю згоду і гатоўнасць поўнасцю прысвяціць сябе службе Богу і людзям у Хрыстовым Касцёле. Чым у іх жыцці з’яўляецца святарства і як яны бачаць сваю паслугу ва ўсё новых выпрабаваннях, перад якімі ставіць сваіх вучняў Хрыстус, мы запыталіся ў новых святароў.
Страница 5 из 145