19.12.2014
17 снежня з нагоды збліжаючыхся святаў Божага Нараджэння группа клерыкаў нашай семінарыі на чале з духоўным айцом кс. Валерыем Быкоўскім наведала Васілішкаўскі дом-інтэрнат, каб падзяліцца радасцю перажывання калядных святаў.
22.03.2018
“Любоў – caritas – заўсёды будзе неабходнай, нават у самым справядлівым грамадстве. Няма такога справядлівага дзяржаўнага ладу, у якім паслуга любові была б непатрэбнай.”
Энцыкліка Бэнэдыкта XVI “Deus caritas est”
22 сакавіка семінарысты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне на чале з кс. прэфектам Андрэем Лішко наведалі дом-інтэрнат у вёсцы Галавічполле, дзе іх з нецярплівасцю чакалі дзеці-інваліды.
19.12.2014
„Maryja wzorem misyjnego zapału”, pod takim tytułem Papieska Unia Misyjna zorganizowała sesję misjologiczną i nocne czuwanie modlitewne na Jasnej Górze w dniach 6-7 grudnia 2014 roku. W tym formacyjno-modlitewnym spotkaniu uczestniczyło ponad 300 osób, a wśród nich księża, animatorzy zaangażowani we współpracę misyjną, osoby przygotowujące się do wyjazdu na misje w Centrum Formacji Misyjnej (CMF), członkowie Róż Żywego Różańca, oraz seminarzyści, w tym tak że dwóch kleryków z naszego Seminarium Duchownego w Grodnie.
16.03.2018
16 сакавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання. Духоўным айцом у гэты дзень для семінарыстаў стаў кс. Тадэвуш Крыштопік, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы.
16.12.2014
6 снежня адбыліся дыяканскія пасвячэнні шасці клерыкаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне з рук ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча, пастара нашай дыяцэзіі.
Згодна з каталіцкай традыцыяй, дыяканат – гэта першая ступень святарскіх пасвячэнняў. Падчас абраду пасвячэння біскуп накладае рукі на кандыдатаў не для святарства, а для паслугі. Дыяканы атрымліваюць пасвячэнне не для таго, каб замяняць святароў, а для таго, каб дапамагаць ім. Таму яны не выконваюць функцый, звязаных са святарскім пасвячэннем – цэлебрацыя святой Імшы, адпушчэнне грахоў, намашчэнне хворых (якое з’яўляецца ў надзвычайных выпадках формай адпушчэння грахоў). Але пры дапамозе Божай ласкі маюць заданне служыць Касцёлу і святарам у паслузе Літургіі Слова і Любові. Прымаючы дыяканат, маладыя людзі прысягаюць вернаму служэнню Хрысту, паслухмянасці Ардынарыю дыяцэзіі, а таксама цэлібату – жыццю да смерці ў бяcшлюбнасці. Да абавязкаў дыякана належыць рэгулярная малітва Літургіі Гадзінаў (брэвіярый).
Страница 3 из 132