Давайце пагаворым пра пакліканне
бл. Ян Павел II
19.05.2012
20 - 25 мая чатыры дыяканы нашай семінарыі перад святарскімі пасвячэннямі будуць перажываць рэкалекцыі, якія будзе весці духоўны айцец семінарыі кс. Тадэвуш Крыштопік. Адбудуцца яны ў Сапоцкіна.
Гэтыя рэкалекцыі - гэта клопат Касцёла аб як мага лепшым прыгатаванні да выконвання рашэнняў і абавязкаў звязаных з прыняццем святарства. Такі момант з'яўляецца добрым падсумоўванем усяго часу падрыхтоўкі кандыдатаў. Падчас гэтых рэкалекцый дыяканы будуць дзякаваць Богу за дар паклікання, будуць маліцца ў інтэнцыі ўсіх людзей, якіх Бог паставіў на шляху іх паклікання.
Клерыкі нашай семінарыі таксама будуць духоўна памагаць старэйшым братам, каб атрымалі патрэбную дапамогу і дары Святога Духа ў плённым перажыванні рэкалекцый.
Просім аб малітве за клерыкаў, якія распачынаюць гэтыя рэкалекцыі: за дыякана Віталія Бяленіка (з парафіі НПМ Вастрабрамскай у Гродна), дыякана Яна Раманоўскага (з парафіі НПМ Ружанцовай у Радуні), дыякана Валерыя Спірыдона (з парафіі св. Космы і Дам'яна ў Астраўцы), дыякана Гэнрыка Яблонскага (з парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах), а таксама за духоўнага айца. Няхай нашая малітва дапаможа ім добра прыгатавацца да святарскіх пасвячэнняў.
Святарскія пасвячэнні нашыя дыяканы атрымаюць 26 мая 2012г. падчас Святой Імшы а 12 гадзіне ў катэдральным касцёле.
16.05.2012
Прадстаўляем вашай увазе новы музычны дыск семінарыйнага гурта "AVE".
Гэты дыск налічвае 12 музычных утвораў на розных мовах,
сярод якіх - мы спадзяёмся - кожны можа знайсці тую песню,
гучанне якой будзе адразу весці думкі да Бога,
які любіць сваіх дзяцей і слухае іх малітвы.
"Голос мой услышь..." - менавіта так называецца гэты альбом - нібы малітва,
якую мы кіруем да Бога.
Запрашаем да яшчэ мацнейшай малітвы разам з "AVE",
бо як заўважыў св. Аўгустын: "Хто спявае, той два разы моліцца".
06.05.2012
Dzisiaj podczas uroczystości w maryjnym sanktuarium w Kopciówce zostały odczytane nominacje, przez które decyzją Ojca Świętego Benedykta XVI dwaj księża zostali włączeni w grono kapelanów Jego Świątobliwości:
Ks. Prałat Leszek Domagała, które obdudował kościół w Kopciówce
i
Ks. Prałat Józef Staniewski - rektor naszego seminarium.
Jest to szczególne odznaczenie godnościami honorowymi przez Stolicę Apostolską dla kapłanów, którzy w sposób szczególny wypełniają swoje zadania.
Jak zaznaczył Nuncjusz Apostolski Ks. Abp Claudio, ks. rektor pełni bardzo ważne zadanie w diecezji - pieczę nad formacją nowych kapłanów, a stąd też wypływa bardzo wielka odpowiedzialność.
Bogu niech będą dzięki za nowych Księży Prałatów.
05.05.2012
Dzisiaj odszedł do Pana ojciec naszego ks. rektora Józefa. Wyrażamy serdeczne słowa współczucia dla całej rodziny. Zapraszamy do modlitwy o wieczny pokój dla ś.p. Romualda Staniewskiego.
pogrzeb odbędzie się w poniedziałek o 11.00 w parafii Zaniewicze.
Страница 1 из 77